У суботу 3 лютага ў Доме нацыянальных меншасцяў прайшло традыцыйнае Свята Хлеба, арганізаванае Дэпартаментам  нацыянальных меншасцяў і прадстаўнікамі розных нацыянальнасцяў, якія пражываюць у Вільні. У гэтым годзе свята, як і заўсёды, было цікавым і займальным, напоўненае радасцю і цеплынёй яго ўдзельнікаў.

 

Дзіўны водар пірагоў, салодкі пах сапраўдных булачак, піражкоў,  круасанаў  не пакінуў дзяцей і дарослых абыякавымі. Наведвальнікі з задавальненнем рабілі памятныя фотаздымкі, а ўсе жадаючыя змаглі паспрабаваць вырабы пасля адкрыцця свята, якое пачалося з грандыёзнага шэсця прадстаўнікоў розных нацыянальнасцяў са сваімі нацыянальнымі пірагамі.

 

 Не абыйшлося і без падарункаў, якія атрымалі пераможцы віктарыны пра хлеб!

 

Сапраўдная любоў да хлеба будзе ў людзей заўсёды, бо нездарма народная прыказка кажа:  Хлеб - усяму галава!

 

НЕЗАБЫЎНАЯ ВАНДРОЎКА

 

Любыя паездкі заўсёды захапляюць, уражваюць, пакідаюць прыемныя ўспаміны, так жа сама, як і  людзі, з якімі сустракаешся, знаёмішся.        

 

       Вандроўка даўно планавалася, яе прапанавала Прэзідэнт   аб’яднання беларускіх грамадскіх суполак  Літвы  Ларыса Слесарава. І вось цудойнай па-восеньску цёплай вераснёўскай  раніцай 23 дня двухпавярховы “ONLINER  сабраў удзелькаў паездкі ў Беларусь ля сцен гімназіі Ф.Скарыны.

 

     Першай мясцінай, якую наведалі, быў горад Брэст. Адразу нас чакала аглядная экскурсія па маляўнічых ваколіцах, затым неўміручая Брэсцкая крэпасць… І хоць ад жудасных падзей 41-га нас аддзяляюць доўгія дзясяткі год, перажываеш за людзей, што загінулі,  па-новаму, па-свойму.

 

     Вячэрні Брэст асабліва прыгожы. Мы працягвалі знаёмства з гісторыяй горада і яго помнікамі ў суправаджэнні маладога экскурсавода, абаяльнай дзяўчыны, што цікава, нязмушана і разам з тым з вялікім энтузіязмам апавядала аб славутых мясцінах Бярэсця. Нам давялося ўбачыць, як запальваюцца ліхтарыкі ў цэнтры горада і таго, хто іх запальвае, зрабіць фотаздымкі на памяць з самым сапраўдным ліхтаршчыкам.

 

     Назаўтра вандроўнікаў чакала Белавежская пушча – дзівосная легендарная мясціна з яе жыхарамі: валадарамі-зубрамі, прыгажунамі-аленямі, рысямі, казулямі, янотападобнымі сабакамі, дзікамі, страусамі... Нават хатняя жывёліна кот знайшла тут сабе прыстанак і чакае пачастункаў ад гасцей, што наведваюць пушчанскіх насельнікаў. 

 

     Па дарозе дадаому мы наведалі Камянецкую вежу, цікавы помнік архітэктуры ХІІІ стагоддзя, што знаходзіцца зараз у спісе Сусветнай спадчыны ЮНЭСКА. З задавальненнем акунуліся ў падзеі сівой даўніны, паслухалі цікавы аповед  экскурсавода.

 

     Час вяртацца дамоў. Наперадзе няблізкая дарога. Поўныя уражанняў, удзельнікі паездкі  развітваліся з берасцейскімі ваколіцамі, архітэктурнымі помнікамі. Везлі адсюль зарад  добрай энергіі, бадзёрага настрою.

 

     Шчыры дзякуй Дэпартамінту нацыянальных меншасцей , Пасольству Рэспублікі Беларусь у Літве і Прэзідэнту аб’яднання беларускіх грамадскіх суполак Літвы  за  цудоўную мажлівасць   пабываць у легендарных мясцінах.                                    

 

                                                           

 

                      Алена Базюк, настаўніца роднай мовы

гімназіі імяФ.Скарыны г.Вільні

 

Ёсць святы, якія дайшлі да нас з далёкіх часоў дахрысціянскай пары. Адно з іх, зразумела ж, Купалле. Святкаванне ў Лiтве беларускага культурнага фестывалю «Купалле» даўно стала традыцыйным. 1-2 лiпеня зноў сабраўся народ у маляўнiчым рэгiянальным парку Троцкага раёна ў зоне адпачынку “Vilkokšnis”. Цікавая праграма з народнымi абрадамі і традыцыямі, сучаснымі забаўкамі, цудоўны настрой, якi дапамаглi стварыць народны ансамбль народнай песнi «Жытнiца» з горада Ашмяны (Беларусь), фальклорны ансамбль «Сузор'е» з Вiсагiнасa, песні ў выкананнi Сяргея Шабадалава. Зноўку гучалі тут вясёлыя шумныя гульнi i беларускiя народныя песні, узнімалася да нябёс вогнішча i святочны салют. Не абыйшлося і без традыцыйных для "Купалля" карагодаўу вогнішча. у вогнішчаКупальскі вечарок, як і належыць, плаўна  перайшоў, па-сапраўднаму, у чароўную  ноч. Хоць і кажуць у народзе, што на Купала ночка мала. Затое якая яна — гэтая ночка: i чароўная, і нават,  лёсавызначальная для кагосьці..! Больш такой не будзе. Да наступнага года.              

Алена Забельская

 

Паездка на радзіму Міхала Клеафаса Агінскага

 

 

     Любыя паездкі заўсёды захапляюць, уражваюць, пакідаюць прыемныя ўспаміны, так жа сама, як і  людзі, з якімі сустракаешся, знаёмішся.        

     Маляўнічы куток беларускай зямлі – Залессе… З першага погляду, нічым не прыкметная, нічым не асаблівая мясціна Беларусі. Але за заслонай звычайнасці схавана ўся казачнасць, гістарычнасць Залесся. У гэтым благаславенным ціхім месцы прайшлі лепшыя гады жыцця  кампазітара, грамадзкага і палітычнага дзеяча Міхала Клеафаса Агінскага. Тут ён пражыў з 1802 па 1822 г.г., стварыў сядзібу «Паўночныя Афіны», якую наведвалі музыкі, паэты, мастакі, навукоўцы і студэнты Віленскага ўнівэрсытэту. У Залессі, дзе каля палаца зіхацела люстэрка става з лебядзінай выспай, сярод водару ружаў, лілеяў, фіялак і гудзення пчолаў Агінскі складаў свае «Мэмуары», рамансы і паланэзы.     Увагай і  цікавасцю свяціліся твары прнысутных, калі працаўнікі музея ў ролі членаў сям’і распавядалі аб дзяцінстве, юнацтве, сталым узросце Агінскага і яго родзічаў.Для нас спявалі, чыталі, ігралі... Сапраўды прыемна!                     

 Наведалі мы і Крэва, дзе засталіся толькі магутныя сцены ад некалі грандыёзнага замка і подых гісторыі.

 Затым нас чакаў Лідскі замак са сваёй легендарнай гісторыяй.

      Нішто не праходзіць бясследна. Сустрэчы, знаёмствы, як бы тое ні было, даюць плён. Хочацца верыць, што такое далучэнне да “скарбаў вечных“ хоць крыху ўздыме дух беларускасці, паспрыяе ачышчэнню і абагачэнню душ, стане праменнем святла ў гэтым вялікім і не заўсёды спагадліавм свеце. 

      Шчыры дзякуй Міністэрству адукацыі і Старшыні аб’яднання беларускіх грамадскіх суполак Літвы  за  цудоўную мажлівасць   пабываць у легендарных мясцінах.                                     

                                                            Алена Базюк, настаўніца роднай мовы.

Dzūkijos miškų dainos

2015 spalio 24 d.  Varėnos baltarusių bendrija  "Nadzeja" ir Lietuvos gudų visuomeninių organizacijų susivienijimas surengė festivalį "Dzūkijos miškų dainos ". Šventėje dalyvavo Baltarusijos Respublikos ambasados Lietuvoje darbuotojai,  Lietuvos baltarusių organizacijų atstovai, svečiai iš  kitų visuomeninių organizacijų . Dzūkijos miškuose skambėjo  baltarusių dainas.

Песни Дзукийского леса

24 октября , Общество"Надзея" и Объединение белорусских  общественных организаций провели праздник "Песни Дзукийского леса". В празднике принимали участие представители большинства белорусских организаций Литвы и Посольства Республики Беларусь в Литовской Республике. Дзукийский лес звенел белорусскими песнями.

 

XIX Baltarusių dainos festivalis ”Klaipėda 2015"


Kasmetinis Baltarusių dainos festivalis šiemet praėjęs Klaipėdoje sulaukė didelio dalyvių skaičiaus ir ypatingo žiūrovų susidomėjimo.


23 мая в городе Клайпеда, состоялся 19 Фестиваль белорусской песни. В этом Фестивале принимали участие 5 ансамблей с разных уголков Литвы:

·         Ансамбль белорусской песни"Світанак ", Висагинас;

·         Вокальный ансамбль "Сузор,е", Висагинас;  

·         Вокальный ансамбль " Раніца", Шальчининкай;  

·         Вокальный ансамбль "Сябрына",  Вильнюс;  

·         Вокальный ансамбль" Купалінка", Клайпеда.

А так же  ансамбль белорусской песни  "Паўлінка" из Лиепая,  Латвия и Народный ансамбль фольклорной музыки  "Гудскі Гармонік", Лида, Беларусь!

Песняры в Клайпеде: Песни от души и сердца.


1 апреля 2015 года – это был не только День смеха для клайпедчан, это был ещё и праздник белорусской песни, день встречи с добрым прошлым. Ведь во Дворце рыбаков Клайпеды выступал легендарный вокально-инструментальный ансамбль «Песняры».

Подробнее читайте

http://www.obzor.lt/news/n15867.html

 

Klaipėdos baltarusių dainų ir šokių kolektyvas “Kupalinka” švenčiantis 10 metų jubiliejų

plačiau skaitykite http://www.obzor.lt/news/n15719.html

2015 m. kovo 22 d. Klaipėdoje

Klaipėdos Baltarusių bendrijos  dainų ir šokių kolektyvas "Kupalinka"  savo 10-čio proga dovanojo žiūrovams koncertą.

Plačiau skaitykite dienraštyje "Obzor"

 

«Купалинка» отмечает юбилей

http://www.obzor.lt/news/n15719.html

 

2014 m. spalio 4 d. Šiauliuose įvyko kasmetinis jau   18-as Baltarusių dainos festivalis  “Šiauliai 2014” .

Festivalis priskirtas Šiaulių baltarusių bendrijos veiklos dvidešimtmečiui.

 

Baltarusių šventė  „Skamba baltarusių dainos Dzūkijos miškuose“

Akimirkos iš III Lietuvos ir Baltarusijos

tautinių kultūrų festivalio

“BALTIJOS  AUŠROS”

Vykusio 2014 m. birželio 28- 29 dienomis Palangoje

Plačiau apie festivalį skaitykite Tautinių bendrijų interneto svetainėje

http://www.tbn.lt/enews/id-2014_metu_naujienos-news-tautiniu_kulturu_festivalis_baltijos_ausros.html

Baltarusių kultūros dienos šventė

vykusi  2014 birželio 21 dieną

Druskininkuose